Вецер. Дождж

Халодныя кроплі дажджу сцякаюць па твары. Змрочнае восеньскае неба навісае над галавой. Цяжкія хмары па кроплі выпускаюць свае слёзы. Самотна на душы. і некага не хапае….
Адчувальная страта. Як быццам, ад цябе адарвалі кусок. І ты цяпер блукаеш па свеце і шукаеш, чым бы гэтую рану прыкрыць.
Вецер… Ён шэпча аб нечым вечным: аб жыцці, часе, ці прасторы… Аб вечнасці наогул.
Шуміць і ападае долу пажоўклае, скручанае лісце. Вось адзін з доказаў таго, што жыццё не вечнае. Яно можа у адно імгненне звярнуць сваё русла у іншы бок, ці наогул, перастаць існаваць.
так, з прыгожага, прапітанага сокам лісточка застанецца толькі зморшчаны карычневы кавалачак, ды і той у хуткім часе згіне.
Бязлітасныя вецер і дождж! Яны прыносяць тое, чаго не зробіць час: разбурэнне. А хтосьці казаў аб вечнасці….
Стаю на мокрым асфальце… Цяжка…Цяжка… Цяжка губляць чалавека, які быў для цябе сябрам…
Я гляджу на гэтае змрочнае неба, і разумею, што ЯНА яго ніколі ўжо не пабачыць…
вуліца, па якой яе ў апошні раз пранясуць у труне дзеля развітання. А ЯЕ ЗАКРЫТЫЯ ВОЧКІ НЕ ПАБАЧАЦЬ ГЭТАГА. Сумна. Крыўдна. Горка.
Жоўты пясочак. Над ім – драўляны крыж і шмат-шмат вянкоў i кветак…
Слёзы на вачах… Ці мо дождж?
Вецер з дажджом спраўляюць памінкі. Пуста. Навечна. Назаўжды


Рецензии