Якое шчасце
Ў краі бярозавых гаёў,
Дзе мые твар зямлі крыніца
І ўсё тут роднае, сваё!
Якое шчасце нарадзіцца!
У тым кутку, што сэрцу люб,
Дзе жыта морам каласіцца
І шапаціць асілак-дуб!
Якое шчасце нарадзіцца
Сярод кахання пачуцця,
Адной крывёй у рэку зліцца
Бурлівай хваляю жыцця!
Свидетельство о публикации №122120508595