Фалiянт

Старынную кнігу трымаю ў руках,
Як скарб дарагі, як святыню.
Спляценні стагоддзяў паўсталі ў вачах,
Гарачая кроў, чую, стыне...
Прыгожая вокладка - цуда-ўзор,
Графюры малюнак дакладны.
I літара ў літару, як на падбор,
I змест рыфмаваны і складны.
I духам мінулага вее з гравюр,
I час - як замёр усё роўна.
Віно перемогі п'е князь-самадур,
Лье слёзы ў каморы князёўна.


Рецензии