А

Я ў люстэрку тваіх вачэй
Бачу радасць і слёзы смутку.
Дні твае ў цемнаце начэй.
Твае ночы -- у дзённым скрутку.

Ты жывеш між дабром і злом,
Што агонь і ваду вартуюць.
Чуеш Бога і чуеш гром,
Калі свеціш ваду святую.

Твой настрой -- гэта ў моры шторм,
Ці ў пустыні пясчаны вецер.
Свет пачуццяў тваіх -- прастор
І вясновага саду квецень.

Колькі ж лёс завязаў вузлоў
На тваёй адзінокай долі?
Ён не здолеў зрабіць свой злом,
І не зробіць яго ніколі.

Бо ў душы тваёй ёсць той крык,
Што ратуе ад цёмных сілаў.
Ён мацнейшы, чым зубра рык --
Ён -- асілак.


Рецензии