Сэрца на далонi

Я трымаю сэрца на далоні --
Забяры яго! Яно -- тваё.
Я даўно жыву ў тваім палоне
І не маю ў творчасці краёў.

Льюцца вершы з вырванага сэрца,
Выцякаюць з глыбіні душы.
Боль, што я трымаю, рыфмай рвецца,
Ён не мае краю і мяжы.

Ты гаворыш: гэтак не бывае.
Я табе кажу -- бывае так,
Калі сэрца сэрца пакахае,
Калі твой каханы ёсць мастак.

Я цябе сустрэў не выпадкова.
Ды і ты ўсё ведаеш сама.
Верш, што прысвяціў табе -- падкова.
Я яе рукамі разламаў.

На падкове той -- мая дарога
І твой лёс, што крочыў след у след
Не за мною, за малітвай Бога,
Бо і Ён таксама быў паэт.

Я трымаю сэрца на далоні --
Забяры яго. Яно -- тваё.
Трыццаць тры гады ў тваім палоне
На зямлі ў малітве я правёў.

29.11.2022. Заслаўе


Рецензии