ВЕРА
Жыць будзе вечна Беларусь.
Бо мова -- еднасьці аснова.
Яе ад нас не адбяруць.
Пакуль паэты пішуць вершы --
Не страціць голас родны кут.
У сэрцы жыцьме срэбны вершнік,
Што край ратуе ад пакут.
Пакляўся я сваёй Айчыне
Любоў святую зберагчы.
Яна ў душы той шлях адчыніць,
Што здольны нам дапамагчы.
Пакуль жыву я Беларуссю --
Не стане чорным боскі свет,
Бо ў светлай радасьці і ў скрусе
Нясу я продкаў запавет.
Шануй сваё! Не здраджвай лёсу,
Не адракайся веры той,
Што ў сэрцы выткалі нябёсы
Душэўнай ніткай залатой.
30.11.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408160