***
Тут Беларусі нішчацца сляды.
На сцяг крывавы здрайцы ўводзяць моду --
Абвешваюць машыны, гарады...
А мне той сцяг -- нібыта кроў на лузе,
Дзе браканьеры знішчылі зуброў.
Ганялі іх з сабакамі па крузе,
Пакуль быкі не страцілі ўсю кроў.
Тапіўся снег... І на траве зялёнай
Старыя праяўляліся сляды.
На луг зубры прыходзілі штодзённа.
Ніводны з іх не прадчуваў бяды.
Так і народ мой не чакаў тых здзекаў:
За выбар свой ён гвалту не чакаў.
Сістэма "лечыць" сёння нас без лекаў --
Саджае ў турмы тых, хто дзень шукаў.
01.12.2020.
Свидетельство о публикации №122120408155