Змова
Куды нясём? -- не ведаем і самі.
Мы ў роднымі краі -- быццам эмігранты.
Нам высяленне з хатаў прыпісалі.
На крыж мастацтва лёг закон крывавы --
Не маем права мы цяпер на мову.
Год трыццаць сёмы раскрывае раны --
Ён уступіў з забойцамі у змову.
Расейскі бот -- на крыллях Беларусі.
Ламае іх, каб не ўзлятала болей.
А я гляджу, ніяк не разбяруся,
Куды знікае ад народа воля.
Тэлеэкран раскрыў падману карты:
У інтэрв'ю ўчапіўся я за слова.
Кіруюць намі сёння акупанты --
Для іх мой край -- ад "ворагаў" заслона.
Адзін крычыць пра ядзерную зброю,
Другі яму прыхлопвае ў далоні.
Стаіць уся зямля ў жалобным строі
Сярод Расеяй створаных калоній.
Яшчэ крыху -- і запалае зноўку
Еўропа ўся ў вайне жахлівай, новай...
Пакуль ёсць Крэмль -- не будзе ў свеце толку --
Палітыка Расеі стала змовай.
01.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408147