Гонар

У радасці, горы,
За белым абрусам,
Не страціў я гонар
Быць беларусам.

Не здрадзіў я песні
І мове народа.
Мы з годнасцю неслі
І сцяг,  і свабоду.

Праз лёсу пакуты,
Духоўную здраду,
Па шляху закутым
Я нёс сваю праўду.

Я верыў Радзіме,
Як вераць у Бога.
Нас лёсам адзіным
Спавіла дарога.

На шляху Айчыны --
Падман, землятрусы...
Бацькі нас вучылі,
Што мы -- беларусы.

Што нашы карэнні --
З ліцвінскага роду.
У сэрцах мы грэлі
Любоў і свабоду.

І той, хто аднойчы
Паўстане між намі --
Зламаецца тройчы,
Бы лёд пад нагамі.

01.12.2019.Заслаўе.


Рецензии