Алене
Якая цячэ ў Расеі.
Я рэчак такіх не сутракаў --
Там вецер надзею сее.
Там мудрасць Якуціі, веры спадзеў,
І сіла, што мір трымае.
Здаецца -- стаяў бы і вечнасць глядзеў,
Як рэчка цячэ прамая.
Як точыць цячэнне яе берагі
І ногі вадою мые.
Ты кажаш: каханы мой, дарагі,
З табой мы -- адна стыхія.
Зламае цячэнне вясновы лёд,
І рэчка зноў стане дужай.
Там будуць надзея і дум аплот
Квітнець, бы каханне, ружай.
01.12.2022. Мінск
Свидетельство о публикации №122120408125