Шчасце
І не знайсці сваё шчасце.
Варта ступіць праз парог --
І дзверы адчыняцца насцеж.
Зрабі свой адчайны крок --
І ўбачыш, як згіне трывога.
Пошук -- не ёсць парок,
Бо шчасце заўжды ад Бога.
Сэрца пачуе душу,
Якая так прагла сустрэчы.
Шукайце шчасце, прашу! --
Збірайце ў дарогу рэчы.
Яна Вас сама прывядзе
Туды, дзе трывога згіне.
Дзе шчасце -- не быць бядзе.
Вас шчасце з ёй не пакіне.
Яно пазбірае гасцей,
Напоўніць радасцю вечар.
Шчасце з душы прарасце --
Яно ўсе хваробы лечыць.
01.12.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408119