***
І на дарозе зрокам не пабачыў.
Майго кахання дзень -- у ценю дрэў
Схаваўся ад усіх і горка плача.
Вам не знайсці паэта на зямлі,
Не прачытаць радкі яго ў нябёсах.
Яго анёлы да сябе ўзялі,
Каб думкі мыў паэт у зорных росах.
Чакайце час, калі яго святло
Павернецца да Вас і абагрэе.
Ён для народа прысвяціць гатоў
Радок, што ў зроку дзён не пастарэе.
Магчыма Вам, прыгожым, маладым,
З яскравымі і шчырымі вачыма,
Пакіне ён радкоў сваіх матыў,
Каб да любові крочыла Айчына.
02.12.2020 Заслаўе.
Свидетельство о публикации №122120408093