***

Стаміўся жыць у поўнай адзіноце.
Стаміўся слухаць сценаў цішыню:
Зачытваць верш,
Спяваць яго ў самоце,
Шукаць акорды, голас, вышыню.

Твару штодзень дзеля сваёй Айчыны.
Мой кожны ўздых і выдых -- для яе.
А дзе ж паэты ўсе? Дзе ёсьць жанчыны?
Дзе той народ, што песьню падпяе?

Няўжо жыццё паэта гэта бітва? --
Змаганне паміж цемрай і святлом...
Мой кожны верш -- да Госпада малітва --
Прымі яе, і не ўспрымі, як стогн.

Бо ў ёй -- народ, што хоча стаць свабодным,
І той паэт, што абуджае час.
Мы ад зямлі і ад нябёсаў родам.
Наш шлях да веры знічкаю не згас.

Таму і вабіць думкі адзінота.
Ты не адзін. З табою побач -- Бог.
Ён слухае, ці не фальшывіць нота,
Якую Ён паслаў, а ты збярог.

02.12. 2020. Заслаўе


Рецензии