***
Што рухаюцца хаатычна,
Існуе мільярд пратонаў --
Вакол іх усё практычна.
Шкада, што наш зрок не бачыць
Таго, хто кіруе лёсам.
Мы можам жыццё зыначыць,
А можам застацца з носам.
Наш выбар -- у руху часу,
Што выпаў на нашы лёсы:
Магчымасць -- з'яднацца разам,
Ці паасобку ліць слёзы.
Яднай жа, народзе, думкі!
Гуртуйся, пакуль не позна! --
Твае не скаваны рукі
І траўмы няма сур'ёзнай.
Пачуйце, сыны і дочкі
Мой голас шчымлівы, шчыры,
І разам да веры крочце.
Ратуйце жыццё Айчыны!
04.12.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408066