ЖЫТА

Жыта-жыта...
Колькі ўсяго перажыта!
Колькі снапоў абвязана,
Колькі іх абмалочана...
Жыта мне сёння сказала,
Каб да сяўбы рыхтаваўся,
Бо сеяць патрэбна ў час
Жыта, што вырасце з нас.

Жыта-жыта! --
Яно, як духоўны сшытак,
Дзе лёс чалавечы, вечны
З роднай зямлёй паяднаны.
Трымае калоссе плечы,
Звініць незабыўнай песняй,
І хлебам духмяным у печы
Радуе вочы мамы.

Жыта-жыта!
Жыту патрэбна доля.
Жыту патрэбная воля.
Жыту патрэбная глеба
І наша айчыннае неба.
Бо хто мы ўсе ёсць без жыта? --
Проста гадоў перажытак:
Народ, што не мае мовы
І каласкоў асновы.

03.12.2022.


Рецензии