***

Каронавірусная восень
Не мае шчасця і надзеі.
Жыве ў сумневе і трывозе,
Свет на стары і новы дзеліць.

Больш не патрэбны людзям кветкі --
Не чуюць пах няктару пчолы...
Лёг злосны вірус на палеткі --
Расце, бы мора, колер чорны.

Забылі шлях у вырай птушкі --
Сузор'яў компас іх не кліча.
Зноў для вайны ліюцца пушкі.
Сусвет працяты помсты знічам.

Замкнуўся дзень у цёмным склепе,
Каб не насіць на твары маску.
Магчыма, тут мне жыцьме лепей --
Бяда падкралася знянацку.

04.12.2021.


Рецензии