Зiмовы роздум
Не радуе снег.
Скрыпіць на марозе
Мой ложак у сне.
Дзіравая коўдра
Глядзіць на мяне
Драпежнаю кобрай,
Што цела кране.
Прачнуўся, а ранак
Ад болю збялеў.
Снег выпаў на ганак,
На пожні і хлеў.
У думках зімовых --
І сад, і лясы...
Шапоча замовы
Зіма для вясны.
03.12.2021.
Свидетельство о публикации №122120408044