Разумею
Цяжка мне і нялёгка табе.
Бог прыдумаў зіму і завею,
Што пазногцем па шыбе шкрабе.
Разрывае да болю, да плачу,
Той узор, што прыдумаў мароз.
Я свой дзень у малюнку тым бачу,
А яшчэ -- твой паранены лёс.
Холад сцюжы крануў твае скроні.
Думка мкнецца ў Айчыны прастор,
Там дзе сонца расчэсвае промні,
Дакранаецца грэбнем да зор.
Ты трамайся! -- Не думай аб скрусе.
Нам яшчэ па гасцінцы ісці
Да свабоднай сваёй Беларусі,
Да любові, дзе кроў на трысці.
04.12.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408038