Я нарадзiуся тут
І мова мая -- ад Коласа.
Яна аздабляе кут
Пяшчотай сваёй і голасам.
Я нарадзіўся тут,
Дзе песьня Купалы шчырая,
Дзе мову аблокі ткуць
Крыллямі птушак з выраю.
Я нарадзіўся тут,
Дзе пушчы растуць з нябёсамі.
Краіна мая -- ёсьць цуд,
Што белымі плача росамі.
Я нарадзіўся тут,
Дзе памяць народа вечная,
Дзе княства стары статут
Дзяржавы мяжу асвечаае.
Я нарадзіўся тут.
І мова мая -- ад прадзедаў.
У ёй -- слоў-зярнятак пуд,
Што лёсам народу дадзены.
26.07.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122120408020