***

Я спусціўся да Вас з вымярэння пад назваю Бэта.
Думаў міма прайсці і схаваць ад усіх прысутнасць.
Бо зямля на якой жывяце Вы -- не ёсць планета --
Гэта проста сасуд: вымярэння другога сутнасць.

І пакуль у сасудзе тым плачуць і стогнуць душы,
Закаваныя тоўстым ільдом і залітыя нафтай,
Будуць вершы расці і квітнець на паперы ружы,
Каб парадаваць зрок і загінуць у вазе заўтра.

Вашы кветкі не стануць расці на маёй планеце --
Вельмі шмат ёсць у іх харастве незавершаных думак.
Тут і людзі-людзі, а проста -- старыя дзеці,
Што збіраюць на смерць свае рэчы ў вялікі клунак.

Я чакаю не Вас. На зямлі мне патрэбен хтось іншы.
Ён блукае адзін, як і я, сярод вечнага тлуму.
Час ад часу сядзіць і радкі свае вечныя піша,
Што растуць з вымярэння B, што Гасподзь прыдумаў.

04.22.2022. Заслаўе


Рецензии