Исани
Няма куды выйсці.
Прыходзіць зіма
Сама, як калісьці.
Сняжынкі лятуць
Скрозь першую сцюжу,
І думак іртуць
Збіраецца ў лужу.
У лужыне той
Крывавыя слёзы
Змяшалі з вадой –
Не вып'еш цвярозы.
А вершаў няма –
Змагайцеся самі.
На сэрцы зіма,
Я мерзну ў Ісані.
04.12.2022
Свидетельство о публикации №122120400381