Снежань
(Ніхто яго так раптам не чакаў!)
У белы вус бадзёра усміхнецца,
Абудзіць усіх,хто восенню драмаў.
Вятрамі затрубіць,засвішча ў полі,
Засыпле снегам стрэхі і двары,
І доўга будзе ў комінах сваволіць,
Катаць на санках гурты дзетвары.
Да святаў падрыхтуе ўсё наўкола.
А пройдуць дні, і выйдзе яго час -
Уступіць. І, не кажучы ні слова,
Паддасць сняжку наперад. Празапас.
Свидетельство о публикации №122120306948