НЕ СУЙ СВОЙ НОС

Дарэмна трацiць час, вучыць другiх,
Як жыць, каго кахаць, з кiм сустракацца.
Ды верыць –  пад аховаю святых,
Бо Бога сын, ну а з Iсусам – брацця.

Спачатку хату прывядзi у лад,
З дамашнiмi ўладкуйся –  ды без пугi.
Тады, магчыма, сам сусед, як брат,
Напросiцца на вашыя паслугi…

Агорне гонар, што пасябраваў
З цудоўным i выбiтным чалавекам.
Бо пачарпне так многа добрых спраў,
Адкрыццяў новых, навуковых ведаў…

Калi ля хаты толькi згнiўшы воз,
А побач мэрсэдэсы i тайота…
Магчыма, вам не трэба сунуць нос
Ды не цягнуць суседзяў у балота.

Збiць фанабэрыю i гонар свой,
Паклапацiцца аб жыцейскiх справах.
Не прыкрываць бязбожны срам хлуснёй,
Без фальшу паднiмацца па актавах.


Рецензии