Снег iдзе

Снежань бавіцца: сыпле снегам,
У клубок яднае зямлю ён з небам.
Замець беліць дарогі і тратуары,
Вецер фыркае людзям ў твары.

Танчыць снег у паветры сальсу
З пераходам часам да вальсу,
Па зямлі, бы соль, рассыпаецца.
Снег ідзе, а жыццё не мяняецца.


Рецензии