Аб чым думае мацi

Аб чым думае маці, пасылаючы сына ваяваць?
Яна будзе спаць, а ён, у акопе седзячы, - страляць.
Як вампір, вырываць з крывёй чужую зямлю,
Забіваць, катаваць, насаджаць уладу сваю.

Непрыветныя, незнаёмыя гарады, дарогі, палі,
Дзе сын ідзе, сам не ведаючы куды, па калена ў гразі.
Размову вядуць "Хаймарсы," рагоча жахліва Бог вайны:
Ён чуе думкі кожнай маці, чые яму служаць сыны.


Рецензии