Вайна i смерць
Рвуць свет, ашчэрваючы зубы.
Крывавы давiць сэрца след,
Жыццё бязвiнных жорстка губiць…
Кастлявай, лжываю рукой,
Застыла смерць на шыi тленных.
Цячэ паток крывi ракой,
Разносiць трупны смрад гнiення.
Народа, краю дзелiць лёс,
Мяжой з крывi на «да» i «после».
Пранiзвае мароз наскрозь
Ад жахаў на ваенным полi…
Жахлiва побач бачыць смерць
I разумець – шлях незваротны.
Гатовы ўсё перацярпець,
Каб зберагчы ад войнаў родных.
Калi закончыцца кашмар,
Другiя меркi i каштоўнасць
Развеюць згустак чорных хмар,
Пачнуць пiсаць сваю аповесць…
Свидетельство о публикации №122112706734