Старшыня бел

Ён араў і касіў,
бульбу з поля насіў...
Каларытная стаць-
моцны торс-не зламаць.
Упарты твар,светлы вус-
ён мацёры мужык беларус.
Быў час,не для разгалосу,
ўмела кіраваў калгасам.
Як старшыня
на піку вертыкалі,
што б ні казалі,
у пальчатках
з вожыкавай накладкай
пільнуе "парадак",
на розныя справы
дае разнарадак.
Шмат чаго зроблена,
што неабходна,-аздоблена;
было нямала працоўных падзей
на карысць людзей.
Цвёрды арэшак,якіх пашукаць,
устойліва можа ўдары трымаць.
Хоць ад яго грамадства стамілась,
і час яго сышоў,
ён яшчэ мае ўласную сілу
стрымліваць фронды супраць стабільнасці,
нягледзячы ні на што.


Рецензии