Рубеж сто год - для вас не кропка

Сёння свята ў цудоўнага Беларуса з вялікай літары – спадара Яна Грыба. Яму споўнілася 86 год. Паспрабаваў зрабіць паэтычнае віншаванне паэту, які з’яўляецца прыкладам для мяне:

Рубеж сто год - для вас не кропка.
А дзевяноста - проста смех.
Хай мілагучна, моцна, звонка
"Жыве пан Ян!" і белы снег
З чырвоным шалікам пасуе.
А снегавік... няхай даруе
Нам дзёрзкасць, выбрыкі, дэкор,
Бо сёння свята ў Беларуса,
А ў хаце пахне што? Чабор!

21.11.2022

Горец

Цалкам згодны са спадарыняй Таццянай Зелко, якая напісала: “Асабіста для мяне спадар Ян - гэта прыклад сталага чалавека, які заўседы застаецца маладым душой!” Мне пашанцавала сустрэць спадара Яна асабіста, ды паразмаўляць наконт вершаў. Есць і падарунак ад яго – верш з аўтографам.

Са Святам, шаноўны Беларус!

https://www.instagram.com/sergiy.mel


Рецензии