На ростанях Любовi - 22 -
На падлозе ласціцца каханне!..
У тым Любоў. Надзея. Пакаранне.
Скарб магічны - містычны перагляд!
Каўнер іскрыць, завостраны душой
У тонкі свет; знешнія праявы,
Прыкмеціць зрок глыбей; справы -
Не кожны ранак вымыты расой...
Шукаю. Засталося - што? з таго
Зірну на сферы. На абсяг замкнёны.
У ім няма паўтору, дзе імёны
Хвіль новых; скокі краскамі - чаго?..
Вякуе на ігліцы лесу час.
І забыццё, услед, пераступае.
О, як тады душа мая ступае
І колькі квету воку напаказ!..
Мінуўшчыны юнацяцца сады.
Твор - ручай! - настыраю без болю.
І ветравей і жаўрукі не голлю, -
У строях белых на пагорку ты!
Там голасна, і музыка, і смех.
І я вачэй не бачу развітання;
Там рэху дабрадзей гучання
Пешшу ходзіць поўня, - ночы б е г.
Свидетельство о публикации №122112106218