Дачакаемся
Закружылі ў дварах снегіры,
Дачакаліся першага лёду,
Зноў прыблізіць мароз берагі.
Дачакаемся Новага году,
Каляндар свой адкіне лісток.
Дачакаемся мы і Калядаў,
І Хрышчэння святога выток.
Дачакаемся лютых марозаў,
Задымяць ў дамах каміны.
І ўбачым пралескі пад снегам,
Прыляцяць зноў у гнёзды буслы.
Зноў абудзіцца ўсе ад зімы
І праб’ецца скрозь цемру святло,
Зноў ўбачым свет новай зары.
Дачакаемся промняў вясны…
24.10.2021 г.
асабістае фота
Свидетельство о публикации №122112007722