Родныя мясцiны

Тут дымяць туманамi лагчыны
I дубы тут стаяць, як волаты.
У цыбатых яловых вышынях
Гулка дзяцел дубасiць долатам.

Тут зiма з завiрухамi снежнымi
Замятае дарогi, ваколiцы.
Прабяруся я вузкiмi сцежкамi,
Не баюся зiмы-свавольнiцы.

Ды скажу вам, сябры мае, шчыра
Больш мне любы шолах травы
I той час, як з вiзiтам у вырай
Адпраўляюцца журавы.


Рецензии