Твой пацалунак
Узрушыць сэрца, галаву закружыць.
У жылах кроў гарачая цячэ,
Мяне хвалюе i спакой мой рушыць.
У абдымках я згублюся у тваiх,
Адвесцi нельга вочы ад вачэй.
Нам хораша заўсёды ўдваiх
I ты цалуй, цалуй мяне яшчэ.
А здарыцца, што нас разлучыць час,
Ды не забуду я тваёй пяшчоты.
I можа буду потым я не раз
Успамiнаць прыемны вуснаў дотык.
Свидетельство о публикации №122111808362