Летнi вечар

Зноў на травах кропелькi расы
Ноччу зiхацяць у цёплым леце.
Штосьцi цiха шэпчуць верасы
I гайдае iх пяшчотны вецер.
Па дарозе мы iдзём з табой,
У тваёй руцэ- мая рука.
Адцвiтае жоўты зверабой
I пяе самотная рака.
А з-за хмар не бачны нават зоркi,
Толькi светлякi ў тваiх руках
Нагадаюць iх. I на пагорку
Будуць асвятляць нам доўгi шлях.
Як прыемна нам тут удваiх!
Светлякi. Дарога. Цiшыня.
Вуснамi да вуснаў ты маiх...
I зусiм нядоўга ўжо да дня.


Рецензии