Нацыянальная библиятэка Беларуси
Верш для дзетак
Цудоўны будынак
З'явіўся ў сталіцы.
Не той, што ты бачыў
На школьнай паліцы,
Не той, што паказваў
На аркушы тата,
Не той, што чарціла
Сястрычка заўзята,
Будынак той – сховішча
Кнігаў і ведаў!
Ці бачыў яго ты?
Што ёсць ён, ці ведаў?
Стаіць на праспекце
Прыгожы будынак.
Прад ім на пляцоўцы –
Францішак Скарына.
Святыню – адкрытую
Кнігу трымае,
і вочы да сонейка,
Неба ўздымае…
На кніжных старонках
Праз цемру сусвету -
Праменнямі сцежкі
Вучоных, паэтаў, -
Народная спадчына,
Мудрасць святая,
Наказ запаветны
Асветнікаў краю…
Багацце - будынак!
На выгляд - шыкоўны!
Бязцэнны наш скарб
І асветнік духоўны,
Скарбонка магутнасці,
Мудрасці, веры
Адчыніць праз веды
Да вечнага дзверы,
Каб шлях па жыцці
Нашай мірнай краіны
Быў светлым і лёгкім
Палётам бусліным.
Фота інтэрнэт
Свидетельство о публикации №122111804769