Беларусi
Што лёг на зямныя плечы.
Яго нават час не крануў,
Бо дбае валун аб вечным.
Уночы, калі цёмны змрок
У высях запальвае зоркі,
Ты робіш да іх свой крок,
Збіраеш надзей іголкі.
Яны, як праменні дзён,
У думках жывуць жаночых.
Сшываюць на целе дзёрн,
Ратуюць дзяцей штоночы.
О колькі такіх валуноў
На целе тваім, краіна?
Ты з імі жывеш даўно.
Ты імі свой боль гаіла.
Трывала знявагу, здзек,
Расла валунамі ў полі
І ў вечнай сваёй хадзе
Прасіла найлепшай долі.
Бо вера твая ў валунах
Парослых зялёным мохам.
Яе не крануўся страх --
Ты чыстая перад Богам.
14.11.2018.
Свидетельство о публикации №122111803283