Закаханыя сэрцы

Закаханыя сэрцы ў нябёсах Айчыны кружляюць.
Ім не страшна адлегласць, не страшныя хмары, вятры.
Яны ў вольным палёце імкнуцца да музыкі краю,
Што не страціў свой гонар і веры не страціў матыў.

Тваё сэрца трапеча не крыллямі -- вольнаю марай.
З ім любоў да Айчыны расце, як вясною вада.
Ты імчыш да мяне, каб у небе кружлялі мы ў пары,
Каб пачуцці кахання крылом не кранула бяда.

Я імчу да цябе праз вятры, маразы і адхланне,
Каб пяшчотай душы абагрэць твой прастылы пакой.
Вер у шчасце сваё, незабыўныя словы кахання,
Што з'ядналі дваіх і парушылі сэрцаў спакой.

14.11.2022.


Рецензии