Хлусня

Баюся заўтрашняга дня
І той падманнай праўды,
Што есць жыццё, бы лісце тля,
Якой не дам я рады.

Хлусня з экранаў і трыбун --
Наркотык для народа.
Я на падман наклаў табу:
Далоў хлусню! -- Свабода.

Ды толькі дзе яна, скажы?
Дзе ёсць яе падмурак?
З хлуснёй я сорак год пражыў,--
Яна -- бы ў полі бура.

Паверне спіны да людзей,
А твар свой не пакажа.
Ад той хлусні счарнее дзень --
Хлусня -- нібыта сажа.

Абмажа брата і сястру,
Пасварыць бацьку з маці,
І на крыжы напятых струн
Зайграе вальс у хаце.

Гані яе, хутчэй гані! --
Хай захлынецца ліхам...
Хай едзе, скача на кані,
Каб жыў народ мой ціха.

Каб на хлусоў не рваў жывот
За трыццаць тры капейкі.
Твой час настаў. Паўстань, народ!
Хутчэй, расплюшчы вейкі.

15.11. 2018. Мінск


Рецензии