Палёт Шагала
Так многа дзён, так многа год.
Хацеў, каб вы мяне ўзялі
Ў свой карагод, дзе ёсьць народ.
Гірлянды сплецены ў канат --
Зіхціць агнямі Новы год.
Тут ёлка штучная відна
І стрэлак бег, і думак ход...
Фуражкі, берцы, Дзед Мароз,
І маскі, маскі, маскі...
Няма людзей, а дзе ж народ? --
Народ не любіць казкі.
Стаміўся ён паіць АМАП
І КДБ шампанскім.
Стаў родны горад, як турма,
Няма ў ім божай ласкі.
Асфальт -- Малевіча квадрат.
Чарней не знойдзеш долі.
Вакол дамы, як той парад,
Ідуць да неба ў строі .
15.11.2020 Мінск
Свидетельство о публикации №122111803114