Трывожны час
Бурліць у сэрцы і ў душы.
Растуць, як хвалі, тыя гукі --
Іх рэжуць вострых скал нажы.
У белай пене -- крык паэта,
Што прагне вольнага жыцця.
Бо воля -- ўздых, уздым, паветра:
Спадзеву шлях, яго працяг.
Так думаў я... Ды толькі воля
Не здольна людзям даць спадзеў.
Яна, бы вецер сярод поля,
Што ў бубен б'е, і ў рог гудзе.
Мы развучыліся маліцца,
Мы развучыліся кахаць...
Трывожны час людзей баіцца,
Баіцца волю выдыхаць.
Бо воля -- шторм у акіяне,
Што здольны знішчыць гарады.
Яна на просты люд не гляне
І пойдзе босай да вады.
Свидетельство о публикации №122111803054