ЯНА

Яна танцуе хіп-хоп
І грае на балалайцы.
Ды ёсьць адзін недахоп --
Няма Пагоні на майцы.
Яна не спіць па начах,
Яна жыве для Айчыны.
Струменіць шчасце ў вачах
У гэтай шчырай дзяўчыны.

Прыпеў:
Яна зусім не адна
Па  ціхіх вуліцах ходзіць.
І п'е свабоду да дна,
І сэнс у гэтым знаходзіць.
Гоп! Хіп-хоп -
Свабода думак і рухаў.
Гоп, хіп-хоп --
З ім забываецца скруха.

Спявае радасны дзень
З дачкой сваёй Купалінку.
Яна да шчасця ідзе,
Шукае ў шчасці хвілінку,
Каб перадаць свой настрой,
І мне даслаць эсэмэску.
Я з ёй, нібыта з сястрой,
Згубіўся ў творчым гратэску.

Прыпеў:
Яна зусім не адна
Па ціхіх вуліцах ходзіць.
І п'е свабоду да дна,
І сэнс у гэтым знаходзіць.
Гоп! Хіп-хоп -
Свабода думак і рухаў.
Гоп, хіп-хоп --
З ім забываецца скруха.

16.11.2011.


Рецензии