Сем крокау
Кожны крок -- гэта тыдзень жыцця.
Ходзяць людзі жывыя са зрокам
І не чуюць, як плача дзіця.
Небяспечнаю стала калыска,
Што стаіць побач з белай сцяной.
Немаўля адчувае, як блізка
Яго дом размаўляе з вайной.
Мы яшчэ не ўсвядомілі самі,
Што ў краіне больш міру няма.
Што партрэт тэрарыста з вусамі
І партрэт у Крамлі -- ёсьць вайна.
Яна дыхае кожнаму ў спіну,
Нішчыць праўду праз турмы, суды...
Няма часу партрэты нам скінуць,
Няма часу садзіць нам сады.
Кожны з нас выжывае, як можа:
Верыць -- гора яго абміне.
А рэжым той, нібыта вяльможа,
Спіць і марыць аб новай вайне.
Да яе засталося сем крокаў.
Роўна столькі іх зробіць дзіця...
16.11.2021.
Свидетельство о публикации №122111802943