Тумановая ноч
Што жыве на зямлі Беларусі,
На твае лёг дзявочыя плечы
І да стану твайго дакрануўся.
З туманом тым я лётаў у марах,
На аблоках з каханай вянчаўся.
Тая ноч нас каханнем трымала --
Нашы сэрцы згубіліся ў часе.
У пачуццях узвышана-белых
Мы плылі па рацэ да кахання.
Поўня ў небе, бы яблык паспелы,
Ноччу слухала наша дыханне.
16.11.2022.
Свидетельство о публикации №122111802912