Восеньскi матыу
То тут, то там -- ляцяць з нябёс сняжынкі.
Да восені я думкаю прырос --
Я з ёй жыву: спраўляю з ёй дажынкі.
Люблю глядзець на месяц лістапад,
Шукаць у ім сляды былога лета.
Апошні яблык з яблыні апаў,
А я аб тым, прызнаюся, не ведаў.
Мне гэта восень штось шапоча ўслед,
Нібы вярнуць да роднай хаты хоча.
Я еду ў горад. Я набыў білет
На той цягнік, што з дум маіх рагоча.
Мне гэта восень шэпча пра цябе:
Пра твой настрой і хату побач з лугам.
Я з думкаю пра нас жыву цяпер:
Іду праз восень, бы іду за плугам.
16.11.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122111802899