Рака кахання
Кружыла нашы думкі.
І цалавала нас у сне,
І брала нас на рукі.
Мы ў ім пілі сваё віно,
У сэрцах радасць неслі.
Каханне нашае -- кіно,
Дзе толькі мы і песні.
Хістае мары новы дзень --
Расце з душы пяшчота.
Знікае змрок, знікае цень,
Знікае дум самота.
Там ёсць настрой і ёсць спакой --
Там выспявае шчасце.
Каханне дум цячэ ракой --
Яго ад нас не скрасці.
17.11.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122111802847