Дзень Айчыны

1.
Першы дзень і дзень другі --
Паміраю ад тугі.
Зніклі думкі, як адна --
Я з тугой іду да дна.

Ціснуць сцены, цісне столь,
Хоць ты плач, ці з плачам стой.
Уключыў канал БТ --
Не навіны -- вар'ятэ.

Анідзе няма надзей --
Пачакаю трэці дзень.
Калі ўзнімецца настрой --
Я адразу стану ў строй.

Не сумуйце, чытачы,
Што паэт два дні маўчыць.
Проста, зараз час такі,
Што не пішуцца радкі.

ІІ.

Я праз сіта вольных дум
Перасеяў сум і тлум.
Адбяліў стары абрус,
Каб жыў годна беларус.

Заўтра будзе новы дзень.
Ён тугі прагоніць цень.
Ты бяжы, туга, бяжы
Да расейскае мяжы.

Уцякай да той сцяны,
Дзе няма тваёй віны.
Як прачнецца мой народ --
На рацэ не знойдзеш брод.

Станем мы цячэннем дзён,
Што парве на часткі дзёрн.
Згіне з ім хлусня навек --
Жыцьме ў шчасці чалавек.

ІІІ.

Гэй, браточак-беларус,
Засцілай на стол абрус!
Запрашай усіх людзей
Святкаваць Айчыны дзень.

Будзе ў ім спадзеў і воля,
І штандары, і Пагоня.
Столькі радасці адразу
Мы не бачылі ні разу.

У застоллі льюцца песні,
Быццам дзень яскравы, весні.
Паяднаў ён вёску, горад,
Каб усіх мінула гора.

Стаў народ зусім другі --
Ён не ведае тугі.
Апрануў кашулю край --
Льецца шчасце цераз край.

18.11.2021. Заслаўе


Рецензии