Сказки Волшебницы-Зимы
Здані голых садоў і дамы
Паглынае асення скруха.
Недалёка, відаць, да зімы,
Бо ўжо хмара плыве-снегавуха.
Развязала пухнаты мяшок –
Пасвятлела нібыта наўкола.
І пасыпаўся белы сняжок
На даўно апусцелыя долы.
А зіма ўсё прадзе кужаль свой
Са сняжынкавай замеці чыстай.
І ў хусцінцы крамянай сувой
У двары прымасціўся ўрачыста.
І арэлі, і студня ў двары
У палоне нямой прыгажосці,
А на яблыні ўжо снегіры –
Зімняй казкі жаданыя госці.
Свидетельство о публикации №122111801702