Мае Паставы

Няма ніякае падставы,
Каб не любіць мне горад свой.
Мае прыгожыя Паставы
Чаруюць летам і зімой.

Як на Гарбарцы ўлетку цесна,
Калі цымбалы там гучаць!
Не кожны знойдзе сесці месца,
Камусьці трэба і пастаяць.

Удаль над Гарбаркай разаслаўся
Прыпевак новых звонкі жарт.
І скрыпак плач, і гукі вальса
Над рэчкай Мядзелкай гучаць.

Ну, а калі кірмаш Пастаўскі
Збірае восенню людзей,
Тавараў розных і прысмакаў
Хапае на ўсіх гасцей.

Тут латарэю разыграюць,
Завуць прысмакі частаваць,
Усе калектывы праслаўляюць,
Са сцэны песняй весяляць.

А Новы год на нашай плошчы
Так любіць моладзь сустракаць.
Наўкол будынкі, што ёсць моцы,
Усе агнямі зіхацяць.

Схіліўшыся ў дрымоце вечнай,
Аповяд дрэвы свой вядуць,
А векавы спакой над рэчкай
Царква з касцёлам сцерагуць.


Рецензии