Складаньне верша
якія свой сэнс набылі ў вымаўленьні,
якія губляюць свой смак,
як лісьце губляе свой колер:
смарагдавая мазайка празь якую пракінуліся бурштынавыя атожылкі часу.
І вось новы паўсмак
арсэнітавай кроплі журбы.
Ацаляюцца дрэвы,
памірае лістота.
Літаргія лясоў,
літургія жыцьця.
Свидетельство о публикации №122111607139