Неба, людзi, снег

Адзінае неба для розных людзей:
Гэты - праведнік, той - злодзей;
Хтосьці толькі пачаў пад зоркамі шлях,
Другому - хутка крышка труны заменіць дах.
З рознымі думкамі, процілеглымі марамі,
У адзіночку, группамі, калектывамі, парамі
Суіснуюць пад адзіным бясконцым небам
Розныя людзі і захапляюцца чыстым снегам.


Рецензии