Мы не

Мы не Швейцарыя і не Украіна,
Мы Беларусь, і ў гэтым наша сіла.
Наша самабытнасць і непаўторнасць,
Культурна-гістарычная каштоўнасць.

Калі мы перастанем параўноўваць
Сабе з астатнім светам і сябрамі,
Тады абавязкова адшукаем здольнасць
Стаць незалежным ад астатніх краем.

Складаны шлях наперадзе, балючы,
Бо кожны ведае - свабода мае кошт,
Напэўна, гэты шлях цікавы і кіпучы,
Які здабудзе нам квітучы лёс.

Але ж пакуль гаворкі ўсё ды байкі…
Мы можам самі, без наказаў, вырашаць:
Ці, як раней, сароміцца трасянкі,
Ці ўсё ж патрошачкі культуру адраджаць.

Каб беларуская і велічная мова
Магла над усей зямлёй гучаць,
Патрэбна стаць народам беларускамоўным,
На роднай мове трэба зараз размаўляць.

Ні школа, ні грамадскія ўстановы
Не змогуць нас ні ў чым пераканаць.
Калі сям’я пачне з сябе выкарыстоўваць мову,
Тады культура стане расквітаць.

Бо мова йдзе ўкупе са свободай,
Той найпрыкметна-вылучальнай рысай,
Якая надае магчымасці народу
Адрознівацца ад падобных каларытаў.

Мы не Швейцарыя і не Украіна,
Але мы здольны самастойна будаваць
Для беларусаў менавіта ту краіну,
Дзе зможам у шчасці жыць і шчыра працаваць.


Рецензии